Вы праглядаеце журнал [info]givitca

Радзіма ў маім сэрцы

  • 02 Жнв 2010 at 10:30 PM


  Я часта чую словы "радзіма", "бацькаўшчына", заклікі да змагання за сваю радзіму. Нас вакол заклікаюць любіць сваю радзіму. Так званыя "патрыёты" як ад улады, так і ад апазіцыі на кожным вуглу прызнаюцца ў любові да сваёй радзімы. Прычым, што самае цікавае, у кожнага з іх сваё разуменне паняцця "любоў да радзімы". Для адных, гэта размаўляць па-беларуску і на кожным вуглу паказваць сваю "беларускасць". Для другіх, гэта падтрымліваць палітыку прэзідэнта, які больш за ўсіх любіць Беларусь і змагаецца за яе незалежнасць. Для трэціх, гэта выказваць сваю антыпатыю да прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей. Кожны з гэтых людзей лічыць сябе правым. Ну што ж. Гэта іх права.
  Я ж не буду нікога заклікаць, пераконваць. Я толькі выкажу сваё меркаванне аб "любові да Беларусі". Я не баюся нікому прызнацца, што люблю сваю бацькаўшчыну. Аднак я гэтага ніколі не раблю. Чаму? Таму што любоў да сваёй краіны, напэўна, як любоў да блізкага чалавека, знаходзіцца ў самым сэрцы і ніякімі словамі і заклікамі не перадаецца. Любоў да сваёй краіны знаходзіцца па-за палітыкай. У кожным сэрцы свае пачуцці, у кожнага сапраўднага патрыёта свае формы выяўлення любові да радзімы. Хтосьці не размаўляе па-беларуску, але захапляецца беларускай прыродай, падарожнічае. У гэтым - любоў да радзімы. Хтосьці не любіць беларускую музыку, але з захапленнем чытае Быкава, Караткевіча. У гэтым - любоў да радзімы.
  Для мяне любоў да радзімы - гэта пачуццё, якое знаходзіцца дзесьці ў глыбіні маёй душы. Цяжка яго перадаць адным словам. Натхненне... еднасць... пах бэзу... жытнёвае поле... захапленне... асалода... ЖЫВІЦА

Profile

[info]givitca
givitca

Latest Month

Жнв 2010
S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031    

Syndicate

RSS Atom
Распрацавана LiveJournal.com